Перайсці да зместу

Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт у Ольштыне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт у Ольштыне
польск.: Uniwersytet Warmińsko-Mazurski w Olsztynie
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Warmińsko-Mazurski w Olsztynie
Заснаваны 1999
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Ежы Анджэй Пшыбароўскі
Рэктар Jerzy A Przyborowski[d][1]
Студэнты 19 000
Краіна
Размяшчэнне Ольштын
Юрыдычны адрас вул. Ачапоўскага 2,
10-719 г. Ольштын
Сайт uwm.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вармінска-Мазурскі ўніверсітэт у Ольштыне (польск.: Uniwersytet Warmińsko-Mazurski w Olsztynie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Ольштын.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Навучальная ўстанова ўтворана 1 верасня 1999 года ў выніку аб’яднання Аграрна-тэхнічнай акадэміі, Вышэйшай педагагічнай школы і Вармінскага тэалагічнага інстытута. Галоўны кампус размешчаны ў ольштынскім раёне Кортава. Універсітэт навучае студэнтаў дзённа і завочна на пятнаццаці факультэтах, чатырнаццаць з якіх маюць поўныя акадэмічныя правы, гэта значыць права на наданне доктарскіх ступеняў і хабілітацыі. Правы на наданне доктарскіх ступеняў маюць усе 15 факультэтаў — у сукупнасці яны могуць прысвойваць доктарскую ступень у 24 навуковых дысцыплінах.

  • Гуманітарны факультэт
  • Медыцынскі факультэт
  • Факультэт біяінжынерыі жывёл
  • Факультэт біялогіі і біятэхналогіі
  • Факультэт геаінжынерыі
  • Факультэт навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Факультэт эканамічных навук
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт тэхнічных навук
  • Факультэт навук пра харчаванне
  • Факультэт права і адміністрацыя
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт тэалогіі
  • Школа грамадскага здароўя
  • Філіял у Элку
  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/1a88b2ad-f6fd-4e5a-b514-27766a21594d Праверана 17 верасня 2022.